Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычных эмігрантаў папярэджваюць пра адказнасьць з прычыны пратэрмінавага пашпарту


Пашпарт грамадзяніна Беларусі.
Пашпарт грамадзяніна Беларусі.

Праваабаронцам стала вядома пра тое, што беларускія палітычныя эмігранты, якія маюць пратэрмінавы пашпарт і ня могуць прыехаць у Беларусь і замяніць яго, пачалі атрымліваць лісты па месцы прапіскі ў Беларусі.

У іх гаворыцца, што людзям трэба прыйсьці ў адзел па міграцыі і замяніць пашпарт — інакш яны атрымаюць штраф да чатырох базавых велічынь, паведамляе «Вясна».

  • 4 верасьня 2023 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 278 «Аб парадку выдачы дакумэнтаў і зьдзяйсьненьня дзеяньняў», які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасьці падаўжаць тэрмін дзеяньня пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакумэнты. Гэта стварыла сур’ёзную праблему для беларусаў, якія ня маюць магчымасьці выехаць у Беларусь для абмену пратэрмінаваных дакумэнтаў, у тым ліку праз пагрозу палітычнага перасьледу.
  • У заяве экспэртаў ААН ад 20 верасьня 2023 году «пашпартны ўказ» Лукашэнкі названы часткай «мэтанакіраванай палітыкі пакараньня беларусаў, якія зьехалі», уключаючы праваабаронцаў, журналістаў і прадстаўнікоў апазыцыі, «за іх палітычную неляяльнасьць». Гэты ўказ, лічаць аўтары дакумэнту, уяўляе сабой прыклад «злоўжываньня мерамі бясьпекі» і «асабліва моцна» ўплывае на «тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь у сувязі з масавымі рэпрэсіямі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году».
  • 18 чэрвеня спэцдакладчык Рады ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн у сваім дакладзе рэкамэндавала дзяржавам — чальцам ААН і іншым чальцам міжнароднай супольнасьці «прыняць меры ў адпаведнасьці з унутраным заканадаўствам дзяржаў — чальцоў ААН для ліквідацыі рызыкі масавай страты беларускімі грамадзянамі за мяжой пасьведчаньняў асобы і праязных дакумэнтаў».
  • Пасьля ўступленьня ў сілу ўказу Лукашэнкі № 278 шэраг заходніх краін спрасьцілі працэдуру легалізацыі на сваёй тэрыторыі для грамадзян Беларусі, якія ня могуць вярнуцца на радзіму праз пагрозу палітычнага перасьледу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG