Падзеі 13 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
«Украінскія войскі самі не пакінуць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, якія застаюцца пад іх кантролем», — заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў аўторак вечарам падчас размовы з журналістамі за тры дні да сустрэчы на Алясцы Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна.
Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.
Белы дом заявіў у аўторак, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пасьля таго, як Пуцін папрасіў аб гэтым.
Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў 12 жніўня пра значнае зьніжэньне плыні мігрантаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы.
Беларускі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт атрымаў новую назву. Цяпер гэта Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт замежных моў.
Украіна можа пагадзіцца спыніць баявыя дзеяньні і саступіць тэрыторыі, якія ўжо ўтрымлівае Расея, у рамках мірнага пляну, які падтрымлівае Эўропа, піша ў аўторак The Daily Telegraph.
Эканоміка Беларусі будзе павольна «астываць» у сярэднетэрміновай пэрспэктыве, прагназуюць экспэрты дасьледчага цэнтру BEROC. Паводле іх, рост валавага ўнутранага прадукту краіны ў 2025 годзе складзе каля 2%.
Прапагандыст Рыгор Азаронак у калёнцы для аднаго з праўладных СМІ абурыўся дзейнасьцю шэрагу прыхільнікаў «русского мира» ў Беларусі і паабяцаў іх «выкараніць», піша «Зеркало».
У нацысцкім лягеры сьмерці «Трасьцянец» пад Менскам, які існаваў падчас акупацыі Беларусі, пахаваныя ня менш за 546 тысяч чалавек, заявіла Генэральная пракуратура Беларусі, падводзячы вынікі ініцыяванай ведамствам так званай «актуалізацыі зьвестак».
За пяць гадоў колькасьць беларусаў, якія маюць дакумэнты на пражываньне ў Польшчы павялічылася больш, чым у пяць разоў — з 28 745 у 2020-ым да 145 205 у 2025 годзе.
У расейскім прамысловым холдынгу «Цемрос», які аб’ядноўвае 18 цэмэнтных заводаў і больш за 30 кар’ераў па здабычы нярудных матэрыялаў, ініцыююць увядзеньне абмежаваньня на імпарт цэмэнту, у тым ліку зь Беларусі.
На канцэрце 9 жніўня, што прайшоў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, некаторыя людзі прарываліся на пляцоўку для танцаў, ня маючы туды білетаў, нападалі на ахову, шумна паводзілі сябе ў позьні час і дапусьцілі некаторыя іншыя парушэньні.
Да сваякоў многіх з тых, хто выехаў, у Беларусі прыходзяць з вобшукамі і допытамі. Справа тычыцца як тых, хто ўдзельнічаў у акцыях за межамі Беларусі (іх абвінавачваюць па артыкуле 361-4 КК РБ), так і тых, хто быў удзельнкам пратэстаў у 2020 годзе (іх абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ або 293 КК РБ).
Зьмены адбудуцца з 14 жніўня. Некаторыя віды прадукцыі сусьветна вядомай фірмы немагчыма будзе набыць у беларускіх крамах.
Разам з справаздачай кіраўнік праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Раман Галоўчанка прынёс Лукашэнку першую залатую манэту, якую адчаканілі ў Беларусі.
У Камітэце працы, занятасьці і сацыяльнай абароны Менскага гарвыканкаме паведамілі аб правядзеньні 12 жніўня спэцыялізаванага міні-кірмаша для беспрацоўных грамадзян, якія вядуць «асацыяльны лад жыцьця».
Ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які ажыцьцяўляе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, паведамілі, што 244 грамадзяніна Беларусі ня могуць звольніцца з расейскай арміі, нягледзячы на заканчэньне іхных кантрактаў зь Міністэрствам абароны Расеі.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што супольныя з Расеяй стратэгічныя вучэньні «Захад-2025» пройдуць з 12 да 16 верасьня.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні чарговых тактыка-спэцыяльных вучэньняў «Ваенкор-2025», у часе якіх асноўны акцэнт будзе рабіцца на навыкі працы журналістаў у зоне вайсковага канфлікту.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп загадаў адкласьці паўторнае ўвядзеньне больш высокіх тарыфаў на кітайскія тавары за некалькі гадзін да заканчэньня тэрміну гандлёвага перамір’я паміж Вашынгтонам і Пэкінам.
У Сухапутных войсках Украіны паведамілі, што ў ноч на 12 жніўня расейскія войскі пацэлілі па тэрыторыі аднаго з навучальных падразьдзелаў гэтага віду войскаў.
Стала вядома, што на 12 жніўня буйны перавозьнік Eurolines скасаваў 20 рэйсаў з 26 паміж Беларусьсю і Літвой.
Падзеі 12 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У панядзелак найбуйнейшая ў Заходняй Эўропе атамная электрастанцыя Gravelines на поўначы Францыі была цалкам спынена пасьля таго, як «рой мэдуз» заблякаваў помпы, якія выкарыстоўваюцца для ахалоджваньня рэактараў. Аб гэтым паведаміла энэргетычная кампанія EDF.
Румынскія ўлады падазраюць, што Расея правяла гібрыдную апэрацыю сабатажу па забруджваньні вялікага аб’ёму азэрбайджанскай нафты, якая пастаўляецца спачатку ў Турэччыну па трубаправодзе «Баку-Тбілісі-Джэйхан», а затым у Эўропу на танкерах, піша мясцовае выданьне G4Media.
Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы заявіла, што іншаземцаў, якія парушалі закон падчас канцэрту беларускага рэпэра Макса Каржа 9 жніўня, могуць дэпартаваць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што галоўная мэта яго маючых адбыцца перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным — спыніць вайну ва Ўкраіне.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц анансаваў анлайн-перамовы з Дональдам Трампам і Ўладзімірам Зяленскім 13 жніўня — за два дні да заплянаванай сустрэчы Трампа і Уладзіміра Пуціна на Алясцы, піша DW.
У Гішпаніі ліквідавалі сетку, што вырабляла да 8 мільёнаў кантрафактных цыгарэт у дзень. Праваахоўнікі затрымалі 21 гішпанца і вызвалілі 18 замежнікаў — беларусаў, кітайцаў і віетнамцаў.
Да апошняга пакету санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі далучылася восем краін па-за ім: Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна, паведамляе прэс-служба Эўрапейскай Рады.
МЗС Азэрбайджана ўпершыню апублікаваў тэкст парафіраванага мірнага пагадненьня паміж Баку і Ерэванам, які складаецца з 17 пунктаў.
Польская пракуратура перадала ў суд справу супраць грамадзяніна Беларусі Арцёма К., якога абвінавацілі ў няўдалай спробе шпіянажу для беларускіх спэцслужбаў.
Польскія органы ўлады перасталі прымаць у беларусаў дакумэнты, выдадзеныя ў часы СССР — цяпер патрабуецца атрымаць дублікат і апастыль на яго. Пра гэта піша Devby. io са спасылкай на беларускія тэматычныя чаты.
Варшаўская паліцыя паведаміла, што 9 жніўня на канцэрце беларускага рэпэра Макса Каржа затрымала 109 чалавек «за шматлікія правапарушэньні і злачынствые».
Размова пра Анаса Джамаля аль-Шарыфа, які быў вядомай асобай у сацыяльных сетках і раней, як паведамлялася, атрымліваў пагрозы.
Губэрнатар Ніжагародзкай вобласьці Глеб Нікіцін заявіў аб пацэльваньні ўкраінскіх бесьпілётнікаў па двух прамысловых зонах у рэгіёне.
Экс-палітзьняволеная мяркуе, што гэты жэст сьведчыць пра артыста больш, чым многія артыкулы.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў падпісаў распараджэньне аб выдзяленьні Ўкраіне гуманітарнай дапамогі на 2 мільёны даляраў.
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі, што спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў ліпені вырасьлі на 0,2%, а інфляцыя з пачатку году склала 7,6%.
Урад Беларусі абавязаў Міністэрства фінансаў выдзеліць сродкі на аплату расходаў нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» па зносе аварыйнага будынку колішняга цэху апрацоўкі плёнкі і ўтылізацыі будаўнічых адыходаў з рэкультывацыяй зямлі.
11 жніўня Белгідрамэт папярэдзіў аб магчымым узмацненьні ветру на ўсходзе краіны — парывамі да 15-18 м/с.
У Аб’яднаным пераходным кабінэце паведамілі аб новых прызначэньнях прадстаўнікоў у пытаньнях эканомікі, нацыянальнага адраджэньня і ва Ўкраіне.
Зь пікавага пэрыяду, які прыпаў на пачатак 2024 году, колькасьць легалізаваных у Літве беларусаў скарацілася на 10 205 чалавек.
Падзеі 11 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У курортных паселішчах Затока і Караліна-Бугаз за адзін дзень падарваліся ў моры тры чалавекі — жанчына і два мужчыны.
Амэрыканскі астранаўт Джым Ловэл, камандзір легендарнай місіі Apollo-13, памёр на 98-м годзе жыцьця, паведаміла NASA.
Двое жыхароў Стаўрапольскага краю, раней судзімыя за цяжкія злачынствы і амніставаныя за ўдзел у вайне супраць Украіны, учынілі новае злачынства.
Аляксандр Лукашэнка даў інтэрвію журналісту амэрыканскага часопіса Time Сайману Шустэру, спрабуючы прадставіць сябе пасярэднікам паміж ЗША і Расеяй. Валер Карбалевіч аналізуе сэнсы гэтай размовы.
Увечары 8 жніўня на былых чыгуначных тэрыторыях у варшаўскім раёне Воля адбыўся несанкцыянаваны сход фанатаў беларускага рэпэра Макса Каржа.
Загрузіць яшчэ