Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BEROC прагназуе эканамічны спад у Беларусі: рост ВУП за 2025 год — каля 2%, інфляцыя — да 10%


Эканоміка Беларусі будзе павольна «астываць» у сярэднетэрміновай пэрспэктыве, прагназуюць экспэрты дасьледчага цэнтру BEROC. Паводле іх, рост валавага ўнутранага прадукту краіны ў 2025 годзе складзе каля 2%.

Гэтыя лічбы ніжэйшыя за афіцыйны прагноз урад — 4,1%, адзначае «Позірк».

Экспэрты мяркуюць, што, інфляцыя на канец году складзе 7–9%. Але калі рост цэнаў наблізіцца да 10% і болей, то ўлады могуць зрабіць барацьбу з інфляцыяй прыярытэтнай, каб супакоіць людзей.

Што да наступнага году, то экспэрты чакаюць запавольваньня росту ВУП да 1,5%, а то і да нуля.

Аналітыкі BEROC адзначаюць, што эканоміка застаецца «перагрэтай» праз эканамічную палітыку, якая падтрымлівае ўнутраны попыт.

Асноўныя рызыкі для эканомікі, на думку BEROC, па-ранейшаму высокія і зьвязаныя як з унутранай палітыкай, так і са зьнешнімі ўмовамі, у прыватнасьці з санкцыямі супраць Расеі і Беларусі.

BEROC (Belarusian Economic Research and Outreach Center) — гэта незалежны акадэмічны дасьледчы цэнтар, які займаецца аналізам эканомікі Беларусі. Цяпер ён дзейнічае за межамі Беларусі, а ў Беларусі ўнесены ў экстрэмісцкія сьпісы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG