Пра гэта піша тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus з спасылкай на ліст перавозчыка сваім партнэрам.
Разам з гэтым кампанія паставіла на маршруты ў Менск двухпавярховыя аўтобусы, адзначае Infotrans.
Перавозчык Ecolines, якога скарачэньні не закранулі, падняў цану квіткоў да 270 рублёў. Раней самы дарагі каштаваў 230. Але і дарагія квіткі на бліжэйшыя дні ўжо раскупленыя.
З 15 кастрычніка Латвія зьбіраецца забараніць нерэгулярныя міжнародныя аўтобусныя перавозкі
Гэтая абгрунтоўваецца ростам колькасьці пасажыраў у аўтобусах, якія едуць у Беларусь і Расею, піша Delfi.lv, што, паводле міністра паведамленьняў Аціса Швінкі, «узмацняе рызыкі бясьпекі на зьнешняй мяжы дзяржавы».
Абмежаваньне закране памежныя пераходы зь Беларусьсю і Расеяй.
Пасьля гэтага адзіным пунктам для турыстычных аўтобусаў зь Беларусі застанецца Берасьце — Тэрэспаль на польскай мяжы.
Падобная забарона ўжо даўно дзейнічае на беларуска-літоўскай мяжы, адзначае Infotrans.
Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.
Але некаторыя рэйсы працягвалі выконвацца без дазволаў. Перавозчыкаў папярэдзілі, што рабіць гэтага нельга, і з 12 жніўня яны адмянілі няўзгодненыя рэйсы.
Форум