Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады перайменавалі Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт


Архіўнае фота, кастрычнік 2020 году.
Архіўнае фота, кастрычнік 2020 году.

Беларускі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт атрымаў новую назву. Цяпер гэта Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт замежных моў.

Пра гэта інфармуе прэсавая служба ўнівэрсытэту. Кароткая навіна на сайце ВНУ мае загаловак «Дынамічна рухаемся наперад». Пры гэтым сам сайт пакуль захоўвае стары адрас mslu. by, дзе ангельская абрэвіятура «mslu» расшыфроўваецца як «Minsk State Linguistic University» (Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт).

У паведамленьні гаворыцца, што ўнівэрсытэт атрымаў новую назву на загад міністра адукацыі 6 жніўня. Новае пасьведчаньне выдадзена Мінгарвыканкамам 8 жніўня.

У гэтай сувязі выданьне reform. news нагадвае, што летась, наведваючы лінгвістычны ўнівэрсытэт, Аляксандар Лукашэнка абурыўся назвай ВНУ і назваў яе мацернай.

«Быў ін’яз — чаго мацернымі словамі ВНУ абазвалі?» — спытаўся ён і заявіў, што ўнівэрсытэт павінен стаць ін’язам.

Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моў быў заснаваны ў 1948 годзе. У 1993 годзе ён быў перайменаваны ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.

Летам і восеньню 2020 году студэнты гэтай навучальнай установы ўзялі актыўны ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах, арганізоўваючы маршы і страйкі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG