Мітынг адбыўся напярэдадні заплянаванай у горадзе сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра Расеі Ўладзіміра Пуціна, у час якой яны павінны абмеркаваць завяршэньне расейска-ўкраінскай вайны. Удзельнікі трымалі ўкраінскія сьцягі і плякаты з надпісамі «Аляска з Украінай», «Поўная перамога Ўкраіны», «Захопнікі ня маюць права голасу за сталом», «Слава Ўкраіне!»
У Анкорыджы на будынках і мастах таксама былі вывешаны банэры сіняга і жоўтага колераў зь лёзунгамі «Я з Украінай», «Украіна і Аляска — Расея больш ніколі», «Рукі прэч! Больш ніякай Расеі» (разам з мапай Украіны і Аляскі), «Пуцін ня спыніцца на Ўкраіне».
Сустрэча лідэраў ЗША і Расеі заплянаваная на 15 жніўня ў Анкорыджы. Гэта будзе першая сустрэча Пуціна зь дзейным прэзыдэнтам ЗША з 2021 году. Чакаецца, што яна адбудзецца аб 11:00 мясцовага часу (22:00 паводле беларускага).
Форум