У Беларусі здымаюць з продажу адзеньне Adidas. Гаворка толькі пра канкрэтную прадукцыю

Лягатып кампаніі Adidas

Зьмены адбудуцца з 14 жніўня. Некаторыя віды прадукцыі сусьветна вядомай фірмы немагчыма будзе набыць у беларускіх крамах.

Такое рашэньне прыняў Дзяржстандарт пасьля таго як праверыў некалькі крамаў брэнду.

У дзяржаўнай службе адзначылі, што прадукцыя Adidas не адпавядае нарматывам і рэглямэнтам Мытнага саюзу.

Напрыклад, у аднаго з джэмпэраў, паводле ацэнкі Дзяржстандарту, «недастатковая паветрапранікальнасьць».

Экспэрты вызначылі, што пры норме ня менш за 100 дм³/(м²с) у адзеньня папулярнага брэнду гэты паказьнік склаў толькі 62 дм³/(м²с). Праверка зрабіла прадпісаньне 6 жніўня, а ўжо з 14 жніўня прадавец абавязаны выключыць названае адзеньне з продажу.

Пакуль размова вядзецца толькі пра названыя джэмпэры, а не пра ўсю прадукцыю вядомай маркі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьвесткі аб пакупніках «экстрэмісцкага» брэнду ўпрыгожаньняў Belaruskicry маглі трапіць да трэціх асоб


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гадзіньнік ад беларускага брэнду Hvilina атрымаў прэстыжную эўрапейскую прэмію ў галіне дызайну