На канцэрце 9 жніўня, што прайшоў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, некаторыя людзі прарываліся на пляцоўку для танцаў, ня маючы туды білетаў, нападалі на ахову, шумна паводзілі сябе ў позьні час і дапусьцілі некаторыя іншыя парушэньні.
Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск заявіў 12 жніўня пра працяг разьбіральніцтваў, зьвязаных з паводзінамі асобных прыхільнікаў творчасьці беларускага рэпэра Макса Каржа.
Паводле Туска, з Польшчы вышлюць 63 чалавекі. Абсалютная большасьць — 57 чалавек — украінцы.
Беларусаў у сьпісах на высылку з краіны — шасьцёра, паведамляюць польскія СМІ.
Палітык перасьцярог грамадзтва ад няслушных высноваў і ўсплёску ксэнафобіі, заявіўшы, што злачынствы і парушэньні ўчынялі толькі асобныя людзі. Таксама ён падзякаваў паліцыі, судам і іншым службам за апэратыўную рэакцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У паліцыі Варшавы паведамілі аб затрыманых на канцэрце Каржа і аб выкарыстаньні забароненых лёзунгаў