Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.
Але некаторыя рэйсы працягвалі выконвацца без дазволаў, паведамілі «Эўрарадыё» ў Літоўскай адміністрацыі транспартнай бяспекі.
Цяпер перавозчыкаў папярэдзілі, што рабіць гэтага нельга, і яны адмянілі няўзгодненыя рэйсы.
Дазволы выдадзены на паездкі
- зь беларускіх гарадоў Ашмяны, Воранава, Віцебск, Гомель, Горадня, Ліда, Магілёў, Менск;
- у літоўскія гарады Вільня, Друскенікі, Езяросы (Zarasai), Коўна, Мар'ямпаль, Панявеж, Трокі, Шаўлі;
- а таксама транзытам у расейскі Калінінград.
Да 2022 году колькасьць дазволаў на рэйсы была большай удвая.
Пра гэта ж вданьню «Новая газета. Балтия» сёньня паведамілі ў міністэрстве злучэньня Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва вызначыла дату завяршэньня дэмантажу лініяў электраперадач, што злучалі яе зь Беларусьсю