Хто такая Аліса Рыжычэнка, «міністарка эканомікі» ў камандзе Ціханоўскай
Your browser doesn’t support HTML5
На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка, вядомую гледачам нашага каналу эканамічную экспэртку. Яна магістарка эканомікі (БДЭУ) і магістрка палітычных навук (Венскі ўнівэрсытэт), спэцыялізуецца на пытаньнях Эўразьвязу, міжнароднай палітыкі і разьвіцьця. Чым яна будзе займацца ў камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і як бы зьмяніла эканамічную мадэль Беларусь, калі б стала міністаркай эканомікі?