Ужо сёньня: пяць гадоў таму быў створаны фонд BYSOL

Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

14 жніўня 2020 году ў адказ на масавыя арышты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі створаны фонд BYSOL, які арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі.

Гэты дзень у гісторыі

1385 ― была заключаная Крэўская ўнія, дамова пра саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, праз шлюб вялікага князя Ягайлы і каралевы Ядзьвігі.​

1824 — расейскі цар Аляксандар І падпісаў прысуд удзельнікам тайных студэнцкіх таварыстваў філяматаў і філярэтаў. Дзясяткі студэнтаў пайшлі на катаргу ў Сыбір, асноўная ж маса трапіла пад нагляд паліцыі. Сярод рэпрэсаваных былі студэнты Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч ды іншыя

1919 — у Менску заснавалі Таварыства дзеячоў мастацтва.

1920 — адбыўся пералом у польска-савецкай вайне, гэтак званы «Цуд над Віслай», пачатак паразаў Чырвонай Арміі

1928 — выйшаў кінафільм „Кастусь Каліноўскі“

1980 ― у Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД.

2020 — па ўсёй Беларусі адбываюцца масавыя мітынгі і шэсьці, на заводах рыхтуюцца да страйкаў. З ізалятараў на Акрэсьціна і ў Жодзіне выпускаюць пратэстоўцаў, захопленых 9-10 жніўня.

У гэты дзень нарадзіліся

1794 — Міхал Балінскі, гісторык, краязнавец, рэдактар. Магістар філязофіі.

1816Мацьвей Лявiцкi, фiлёзаф-дэмакрат, асьветнiк i публiцыст.

1842Уладзімер Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1870 Максім Выдрын, вучоны ў галіне акушэрства і гінэкалёгіі, стваральнік першай у Беларусі адпаведнай катэдры ў мэдычным інстытуце, аўтар адпаведных падручнікаў.

1875 Мсьціслаў Дабужынскі, мастак, першы дырэктар Віцебскай народнай мастацкай вучэльні (1918).

1903 Сьцяпан Бірыла, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі

Дарафей Фіёнік

1968 Дарафей Фіёнік, гісторык, музэйнік, краязнавец, фальклярыст, арганізатар культурнага жыцьця ў Бельску на Падляшшы

У памяці

1889Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, рыма-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп магілёўскі

1941Максімільян Кольбэ, польскі сьвятар-францысканец і сьвяты пакутнік, які загінуў у Асьвенціме, добраахвотна пайшоўшы на сьмерць дзеля выратаваньня таварыша.

1949 Казiмер Петрусевiч, адвакат, абаронца на працэсах Якуба Коласа, Максіма Танка, Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

1956Бэртальд Брэхт, нямецкі пісьменьнік, паэт, драматург.

1958Эдуард Будзька, палітык, грамадзкі дзяяч, паэт і выдавец, мэмуарыст.

Чэслаў Мілаш

2004 Чэслаў Мілаш, польскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1980).

Сяргей Журавель

2015Сяргей Журавель, беларускі актор, Народны артыст Беларусі.

Мікалай Кірычэнка

2018 Мікалай Кірычэнка, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

2018Эдуард Усьпенскі, расейскі пісьменьнік.