Паштовыя паслугі, гарачае водазабесьпячэньне і квіткі на міжнародныя цягнікі найбольш падаражэлі ў ліпені 2025 года (без уліку сезоннага фактару), сьведчыць праведзены«Позіркам» аналіз зьвестак Белстата.
Рост тарыфаў і цэн склаў адпаведна 23,35%, 10,18% і 7,62%.
У пяцёрцы лідараў па падаражэньні сярод несезонных харчовых тавараў: натуральная молатая кава (+4,56%), натуральны мёд (+4,09%), рыбныя кансэрвы ў таматным соўсе (+3,96%), халва (+3,73%) і кукурузныя шматкі (+3,31%);
сярод сэзонных: морква (+39,99%), яблыкі (+8,44%), грушы (+2,04%), сьвежыя грыбы (+0,94%), зеляніна (кроп, пятрушка, салата) (+0,74%).
Агулам прадукты харчаваньня і безалкагольныя напоі патаньнелі за месяц на 0,03%, з улікам алкаголю і тытунёвых вырабаў — падаражэлі на 0,02%.
Цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся ў ліпені на 0,05%. Хутчэй за іншае даражэлі туш для павек і броваў (+3,95%), аднаразовыя брытвавыя станкі (+2,94%), уразныя і накладныя замкі (+2,76%), штодзённыя газэты (+2,64%) і школьная форма для дзяўчынак (+2,53%).
Спажывецкія цэны ў ліпені вырасьлі на 0,20%, за сем месяцаў 2025 года — на 5,56%.
У першай пяцёрцы па падаражэньні з пачатку года:
сярод несэзонных харчовых тавараў: какава-парашок (+51,44%), салёны селядзец (+24,42%), натуральная молатая кава (+22,41%), шакаляд (+22,21%), растваральны какава-напой (+20,91%).