Ад Клінтана да Трампа: саміт на Алясцы стане 49-й сустрэчай Пуціна з прэзыдэнтам ЗША

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан абмяняліся пагадненьнямі аб стварэньні супольнага цэнтра папярэджаньня для абмену інфармацыяй аб запусках ракет неўзабаве пасьля іх падпісаньня ў Маскве 4 чэрвеня 2000 году.

Клінтан абменьваецца з Пуціным нейкімі лёгкімі заўвагамі ў часе цырымоніі пасадкі дрэў перад самітам G8 у Нага, штат Акінава, Японія, у ліпені 2000 году.

Прэм'ер-міністар Італіі Сільвіё Берлусконі, лідэр Кітаю Ху Дзінь Тао, прэзыдэнт Расеі Пуцін з жонкай Людмілай, кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ідуць разам паблізу Крамля ў Маскве пасьля ўдзелу ў цырымоніі памяці ахвяр Другой усясьветнай вайны на Чырвонай плошчы 9 траўня 2005 году.

Пуцін і Буш у чылійскіх понча прыбылі на афіцыйную фотасэсію лідэраў APEC у палац Ла-Манеда ў Сант'яга, 21 лістапада 2004 году.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і Пуцін у Лос Кабасе ў Мэксыцы, 18 чэрвеня 2012 году.

Абама сустракаецца з Пуціным у кулюарах саміту G20 у гатэлі Regnum Carya Resort у Анталіі, Турэччына, 15 лістапада 2015 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з Пуціным на саміце G20 7 ліпеня 2017 году ў Гамбургу, Нямеччына.

Трамп і Пуцін перад сустрэчай у Гэльсынкі 16 ліпеня 2018 году.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і Пуцін перад самітам ЗША-Расея ў Жэневе 16 чэрвеня 2021 году.

За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.