Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан пасьля абвастрэньня дачыненьняў з Расеяй праігнараваў сустрэчу кіраўнікоў МУС краін СНД


Пасяджэньне савета міністраў унутраных спраў краін СНД, Санкт-Пецярбург, 12 жніўня 2025
Пасяджэньне савета міністраў унутраных спраў краін СНД, Санкт-Пецярбург, 12 жніўня 2025

Азэрбайджан адмовіўся ад удзелу ў пасяджэньні савета міністраў унутраных спраў краін, што ўваходзяць у Садружнасьць незалежных дзяржаў (СНД).

Як адзначаецца на афіцыйным партале СНД, пасяджэньне прайшло 12 жніўня ў Санкт-Пецярбургу. На яго прыехалі прадстаўнікі Армэніі, Беларусі, Казахстану, Кіргізстану, Расеі, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.

На пасяджэньні абмеркавалі «актуальныя праблемы» ў барацьбе зь незаконнай міграцыяй, супрацу ў сфэры бясьпекі дарожнага руху, экспэртна-крыміналістычнай дзейнасьці, а таксама «работу па супрацьдзеяньні дэструктыўным элемэнтам, што дэстабілізуюць грамадзка-палітычную сытуацыю ў краінах СНД».

Напружанасьць у адносінах Азэрбайджану і Расеі пачаліся з зьбіцьця расейскай СПА летась у сьнежні пасажырскага самалёту AZAL. Сёлета ў ліпені ў Расеі арыштавалі прадстаўнікоў азэрбайджанскай дыяспары, а ў жніўні расейскія войскі нанесьлі ўдары па некалькіх азэрбайджанскіх прадпрыемствах ва Ўкраіне шэраг.

11 жніўня рэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў падпісаў распараджэньне аб выдзяленьні Ўкраіне гуманітарнай дапамогі на 2 мільёны даляраў — на гэтыя сродку набудуць і перададуць Украіне электрычнае абсталяваньне. Адначасова блізкія да атачэньня Ільхама Аліева Telegram-каналы паведамілі аб магчымасьці скасаваньня забароны на пастаўку ўзбраеньня ва Ўкраіну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG